Дом размяшчаецца ў асяроддзі вялікіх прыгожых дрэў, захаванне якіх стала філасофіяй гэтага праекту.
Аб'ёмна-планіровачнае рашэнне дома стварае ўнутраны двор, акружаны шкляной галерэяй памяшканняў гасцінай і СПА. Для забеспячэння прыватнасці і акустычнага камфорту, унутраны двор ад вуліцы аддзяляе двухпавярховы аб'ём, які ўключае ў сябе спальні і майстэрню на другім паверсе. У той жа час, для лепшай інсаляцыі панадворка, сярэдняя частка хаты аднапавярховая з эксплуатаваным дахам.
Для гарманічнага зліцця хаты з асяроддзем для аздаблення фасадаў мы абралі драўляны планкен з апрацоўкай алеем зялёнага адцення і дахавую луску з нержавелай сталі.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: