ЭГэта праект аб дахрысціянскай культуры. Пра тое, як бачылі свет нашыя продкі, у што яны верылі, як жылі. Паколькі ў наш час пра паганства захавалася няшмат інфармацыі, і яшчэ менш музеяў і месцаў, прысвечаных гэтай тэме, наш праект з’яўляецца сапраўды унікальным. Асновай музея стаў стары дом ляснічага ў Бярэзінскім запаведніку ў Беларусі. Паколькі дахрысціянскія людзі жылі часцей за ўсё хутарамі або маленькімі вёскамі, вобраз самотнага дома ў лесе выдатна падыходзіў для музея. Падчас рэканструкцыі мы зашылі усе вокны каля дома, каб звонку не было зразумела, што знаходзіцца ў сценах пабудовы. Гэта адсылка да таго, што сёння пра дахрысціянскую эпоху мала хто ведае і такую інфармацыю атрымаць нялёгка. Таму і наш музей візуальна зачынены ад старонняга, ствараючы інтрыгу таго, што знаходзіцца ўнутры. Далей мы дабудавалі ўваходную частку музея - гэта своеасаблівы каркас-шкілет зводу, які сваім сілуэтам нагадвае сакральныя будынкі. Ён паказвае, што гэта гісторыя пра памерлую рэлігію, ад якой засталіся толькі ўспаміны. Сцены прыбудовы маюць сістэму зваротнай перспектывы, гэта выклікае дысананс ў уваходзячага чалавека і кажа пра тое, што свет людзей таго часу быў напоўнены мноствам міфічных і дзіўных рэчаў. Пасярэдзіне прыбудовы знаходзіцца дрэва - гэта галоўны сімвал дахрысціян. У разуменні паганскай рэлігіі, дрэва злучала тры светы: свет падземны, свет людзей і свет неба. У нашым выпадку яно ссечана і з’яўляецца ўжо мёртвым, паколькі гэтая рэлігія ўжо амаль забытая ў наш час. Пра гэта ж нам кажа і колер ўсёй пабудовы. Мы пафарбавалі ўсе канструкцыі, уключаючы дах, падмурак і сцены, у адзін цёмна-антрацытавы колер. Ствараецца ўражанне дома пасля пажару, менавіта так адбывалася адмова ад паганства на нашай зямлі: многіх людзей гвалтоўна хрысцілі і прымушалі адмаўляцца ад звыклай веры.
У інтэр'еры музея ўся плошча была падзелена на тры тэматычныя пакоі, як ужопаказана вышэй: свет падземны, людзей і неба. Кожны з іх дэманструе ўяўленне старажытным чалавекам гэтага свету. Існуе мноства казак і паданняў, якія распавядаюць пра з’явы і міфічных істот, у якіх верылі нашыя продкі і якімі яны спрабавалі растлумачыць логіку падзей, што адбываліся вакол іх.
Перад музеем размяшчаецца ўваходная таблічка з легендай у выглядзе разгорнутай кнігі, дзе тэкст можна прачытаць толькі ў адлюстраванні люстэрка, што знаходзіцца на іншым развароце. Побач размяшчаюцца крамы, выкананыя ў выглядзе сузор'яў, паколькі мноства міфаў звязаныя менавіта з зоркамі і апавяданнямі пра іх, асабліва пра найбольш знаёмыя нам сузор'і - вялікай і малой мядзведзіцы. Крыху далей знаходзіцца міфалагічная сцежка, што цягнецца ўздоўж усяго запаведніка, праходзіць праз густыя лясы, балоты і паляны. Уздоўж сцежкі размяшчаюцца розныя скульптуры міфічных істот з казак і паданняў, з якімі можа азнаёміцца падарожнік. Ўваходная арка на сцежку мае дзве люстраныя сцяны, выкананыя з лістоў паліраванага металу. Перад імі размешчаныя ствалы дрэў. Чалавек, што праходзіць паміж люстэркамі, апускаецца ў эфект рэкурсіі, бачачы вакол сябе бясконцы лес, які цягнецца ўдалячынь. Гэта
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: