Канцэпцыя праекта складаецца ў тым, каб сумясціць сучасныя тэхналогіі і культурныя асаблівасці нашай краіны. У падножжы павільёна знаходзіцца “поле” з каласоў, што з'яўляюцца на наш погляд айдэнтыкай Беларусі. Яны ёсць на нашым гербе, традыцыйна выкарыстоўваліся ў будаванні і народным мастацтве, адлюстроўваюць характар Беларусі як аграрнай краіны. Дынамічны куб, які знаходзіцца над каласамі, сімвалізуе тэхналогіі. З'яўляючыся правільнай чыстай формы, ён манументальна навісае над полем. Такім чынам, мы выразна бачым іерархію ў гэтым павільёне: тэхналагічная частка знаходзіцца над аграрнай.
Сам куб мае габарыты 15х35х15 м. Гэта дынамічная структура, што складаецца з драўляных брускоў квадратнага сячэння, выфарбаваных у белы колер. Брускі рухаюцца ў гарызантальным становішчы, ствараючы аб'ём і гульню святлацені. Такім чынам, мы атрымліваем магчымасць праецыраваць на фасад розныя графічныя выявы. У якасці нашай асноўнай ідэі гэтага фасада, мы прапануем праецыраваць схематычныя шаржы вядомых беларусаў. Гэта могуць быць дзеячы культуры мінулага і сучасныя людзі, якія ўнеслі ўклад у развіццё нашай краіны. Унутры павільёна павінна быць усталявана праграма, якая ператворыць у схематычныя шаржы твары гасцей, якія жадаюць каб іх шарж адлюстраваўся на фасадзе. Канцэпцыя ў тым, каб адбіць алегорыю: урадлівая беларуская зямля знізу, а над ёй самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіны – людзі – беларускае грамадства. Магчымасць гасцям павільёна стаць часткай гэтага грамадства сімвалізуе нашу гасціннасць. Акрамя схематычных партрэтаў, на фасад павільёна могуць праектавацца простыя знакі беларускага народа, такія як васілёк, бусел, саламяны конь і г.д.
Фасад таксама можа адлюстроўваць з'явы і падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі ў рэальным часе (напрыклад, мы перамаглі ў хакейным турніры і па нашым фасадзе праносіцца хакеіст і грае гімн Беларусі ці ў Мінску ветранае надвор'е, фасад пачынае рухацца хвалявіста).
Цікава, што пры руху фасада змяняецца геаметрыя яго ўнутранай прасторы (ёсць фіксаваныя габарыты ўнутранай прасторы, і ёсць дынамічная частка, якая пры руху брускоў наперад можа пашыраць унутраную прастору прыкладна на 2 метры). У фасада можа быць рэжым, пры якім ён рухаецца ў залежнасці ад таго, як усярэдзіне ходзяць людзі. Чым бліжэй чалавек падыходзіць да вонкавай сцяны, тым бліжэй яна выступае наперад. Чым далей адыходзіць да “ядра павільёна”, тым мацней прастора звужаецца. Гэта сімвалізуе будынак, як жывы арганізм, што рэагуе на перамяшчэнне людзей і падладжвае сваю ўнутраную прастору пад іх. Мы думаем, што такія “жывыя будынкі” могуць быць актуальныя ў будучыні.
Такім чынам, дынамічны фасад мае мноства рэжымаў і розных спосабаў узаемадзеяння з гасцямі. Ад візуальнай інфармацыі да змянення вонкавых габарытаў інтэр'ера. Разнастайнасць працэсаў патрабуе напісання складанага праграмнага забеспячэння. Мы хацелі зрабіць акцэнт на тым, што наша краіна моцная не толькі ў сельгас-галіне, але і мае высокакваліфікаваных праграмістаў, здольных распрацоўваць складаныя кампутарныя сістэмы.
Шлях да ўваходу праходзіць праз “поле” каласоў вышынёй да двух метраў. Чалавек праходзіць праз невялікі лабірынт і трапляе да ліфта, вакол ён бачыць каласы, а над сабой люстраную падставу павільёна. Ліфтавыя шахты з'яўляюцца апорнай канструкцыяй, яны люстраныя, як і падстава куба, што растварае асяроддзе і хавае апору павільёна. На першым паверсе для наведвальнікаў размешчаны рэстаран з беларускай кухняй. На другім паверсе - агульная зала з невялікай экспазіцыяй і перамоўны пакой.
Форма куба, у псіхалогіі чалавека асацыіруецца з домам. У дадзеным выпадку домам мы завём нашу краіну. Праектам павільёна мы паспрабавалі адбіць яе ўнікальнасць і шматграннасць.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: