Праект па-сапраўднаму раскошнай вілы сярод апельсінавых плантацый на маляўнічым схіле ў Валенсіі.
Структура дома пабудавана вакол двух важных аспектаў: максімальная прыватнасць і арганізацыя самых неверагодных відаў з усіх памяшканняў. Унутраны двор-паціа адсылае да лакальнай іспанскай эстэтыкі, а рознаўхільныя дахі фармуюць эфектную запамінальную выяву хаты з любой кропкі. Гэта значыць тут няма галоўнага і другараднага фасада, дом прэзентабельны з усіх бакоў.
Функцыянальна гэты праект - класічная камфортная віла са ўсімі неабходнымі загараднай хаце памяшканнямі: ад невялікай трэнажорнай залы і блока спа да ўсяго набору агульных і прыватных зон, уключаючы асобныя памяшканні для персанала.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: