Прыродны мінімалізм ва ўсёй сваёй красе.
Гэты дом літаральна вырас сярод соснаў. Заказчыкі доўга шукалі ўчастак менавіта з такім лесам, таму галоўнай задачай стала захаваць як мага больш дрэў. Так архітэктура падбудавалася пад існыя хвоі, а фасады з цёмнага тэрмаясеня дапамаглі ёй стаць часткай навакольнага пейзажа.
Дом ствараўся для пары, але з разлікам на сямейныя сустрэчы, калі дарослыя дзеці прыязджаюць у госці. Таму першы паверх стаў прасторай для сумеснага жыцця, зносін і адпачынку, а другі - больш камернай зонай спакою і адзіноты.
У гэтым праекце мы адштурхоўваліся не толькі ад архітэктурных задач, але і ад рэальнага сцэнара жыцця сям'і. Напрыклад, адмовіліся ад адкрытай кухні, бо гаспадары практычна не рыхтуюць, а замест звыклага нам майстар-блока зрабілі спальню з выхадам на тэрасу.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: