Апісанне праекта

Асноўная ідэя інтэр'ера трохпакаёвай кватэры ZAHAROVA FLAT - максімальна захаваць атмасферу дома таго часу, у які ён быў пабудаваны. Паркет «ялінка», рэтра матывы ў форме мэблі, дэкору, плітка Vives, што напамінае плітку ў пад'ездах - усе гэтыя маркеры таго часу зайгралі па-новаму ў сучаснай кватэры. Гасціную з кухняй аб'ядналі. Так утварылася светлае, прасторнае памяшканне. Вокны тут выходзяць на паўночны бок, таму мы вырашылі за кошт яркіх колераў кухні і мэблі зрабіць пакой цёплым і насычаным. А разнастайныя сцэнарыi святла: споты, падвесная свяцільня, падсвятленне кухні, бра дазволяюць ёй заставацца светлай. Санвузел было вырашана пакінуць раздзельным, але павялічыць яго плошчу за кошт калідора. Калідор, хоць і зменшыўся па плошчы, але вялікае люстэркавае пано візуальна пашырыла прастору. Фарбаванне сцен выканана ў тры колеры, ніжні тон цямней з функцыйных меркаванняў. Шкло дазваляе пранікаць натуральнаму святлу з гасцінай у хол. А старая ніша для шафы была ператворана ў зручныя месцы для сядзення і сістэму захоўвання. Дзіцячаму пакою было адведзена больш месца за кошт плошчы спальні, але гэта не перашкодзіла спальні застацца максімальна функцыйнай дзякуючы адной сістэме: шафа-ложак-стол. Для дзіцячага пакоя на першым месцы была важнасць такой арганізацыі прасторы, каб у будучыні там магло жыць не адно дзіцё. Таму ўся мэбля лёгка замяняльная, а ўся электрыка выведзена такім чынам, каб заўсёды была магчыма зрабіць перастаноўку.

План 1-га паверха

План 1-га паверха
Эксплікацыя плана


Спадабаўся праект?

Падзяліцеся спасылкай:

Нашы праекты
Напішыце нам

І мы адкажам на любыя пытанні, якія вас цiкавяць.