Прадстаўляем вашай увазе фота нашага рэалізаванага інтэр'еру MR2.
Заказчыкі праекта хацелі мінімалістычную сучасную прастору ў колерах заходу.
Мы зрабілі гэты інтэр'ер медытатыўным і гарманічным, накіраваным на паслабленне і рэлакс. Для таго, каб дамагчыся такога эфекту мы ўжывалі вельмі спакойную каляровую гаму ў цёплых адценнях і натуральныя матэрыялы і фактуры: абіўка канапы пад авечую шкуру, дрэва, шурпатая тынкоўка на сценах. Дзякуючы гэтым прыёмам інтэр'ер выглядае ўтульным і цёплым.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: