У гэтым праекце нашай задачай стала распрацоўка канцэпцыі вялікай камерцыйнай забудовы агульнай плошчай 1,8 га. У архітэктурную аснову праекту мы заклалі зборны металічны каркас, асіметрычныя схільныя дахі і шахматнае размяшчэнне вокнаў, якія робяць забудову дынамічнай. Мы імкнуліся зрабіць квартал сучасным, тэхналагічным, улічваючы пры гэтым навакольны кантэкст і спецыфіку самога праекту, які задумваўся як вялікі творчы цэнтр, дзе могуць арандаваць пляцы кампаніі самых розных кірункаў: ад бізнэс-кансалтынгу і ўстановы грамадскага харчавання да складскіх паслуг.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: