Гэта праект сучаснай рэзідэнцыі, якая не гледзячы на свой вялікі пляц амаль у 1000 м2, візуальна здаецца лёгкім і выразным архітэктурным аб'ёмам. Такога эфекту мы дасягнулі дзякуючы гарманічнаму аздабленню фасадаў з простых і сумленных матэрыялаў: бетон, шкло, дрэва.
Складаны рэльеф участку паўплываў на архітэктурныя формы, аднак нам удалося захаваць эстэтычную геаметрыю двухпавярховага дома. Пры гэтым усе асноўныя памяшканні мы арыентавалі ў бок маляўнічай ракі.
У планіровачным рашэнні формаўтваральным фактарам стаў адкрыты атрыум з раслінамі, які стварае асаблівую дынаміку ў архітэктуры дома.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: