Часам такое бывае, што да нас звяртаюцца людзі да моманту куплі ўчастка. У гэтым выпадку мы даём рэкамендацыі па выбары тэрыторыі і правільнага размяшчэння дома. Па нашых парадах кліенты шукалі ўчастак каля года, і ў выніку спыніліся на выбары зямлі ў пасёлку Ляскоўка. Праектуючы ў шчыльнай катэджнай забудове, мы імкнуліся зрабіць прыватны дом з «гарадскім» дызайнам. Галоўная вiзуальная iдэя праекта – пяцiметровы кансольны вынас другога паверха, што стварае навес над летняй тэрасай першага паверха. Вынасныя кансолі і вялікая плошча панарамнага шклення дапамагае нам ажыццявіць канструктыўная сістэма дома: змешаны ж/б і металічны каркас.
Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі: