Каманда студыі ZROBIM architects, Мінск любіць архітэктуру любога памеру і прызначэння: ад прыватных дамоў да адміністрацыйных, грамадскіх будынкаў і гандлёвых цэнтраў, ад жылых кварталаў да малых архітэктурных форм і добраўпарадкавання. Ствараючы архітэктуру, мы робім не проста праект і ўсе яго стадыі, мы думаем пра сцэнары жыцця чалавека, які там будзе жыць, працаваць, адпачываць, вучыцца.
Праекты нашай студыі - гэта вынік творчага саюза архітэктараў з заказчыкам, вынік сумеснага разважання. І таму сярод нашых прац Вы не знойдзеце двух аднолькавых будынкаў ці інтэр'ераў. Ствараючы розныя праекты для людзей, мы мяняем іх жыццё да лепшага.
Ствараем унікальныя праекты дамоў і збудаванняў з улікам усіх асаблівасцяў і пажаданняў кліента.
Прыватныя дамы Грамадскія будынкі Пасёлкі і кварталы Добраўпарадкаванне
Распрацоўваем сучасны дызайн інтэр'еру кватэр і дамоў, прыўносячы ў прастору новае ўвасабленне беларускіх традыцый, эстэтыкі і каларыту, выкананай у спалучэнні з сусветнымі тэндэнцыямі.
Этапы, храналогія і парадак выканання работ над праектам у міжнародным архітэктурным бюро ZROBIM architects.
Шукаем суперпрафесіянала, архітэктурнага фанатыка, генія дызайну з ККД 200% у каманду архітэктараў ZROBIM!
Прапануем як дыстанцыйную працу, так і працу ў офісе студыі, высокі заробак, вядзенне праектаў і рэалізацыю Вашага творчага патэнцыялу!