Мы — група архітэктараў. Па вечарох мы сядзім у сваёй студыі і распрацоўваем цікавую мэблю. Зараз пару словаў пра тое, як мы прыйшлі да такога жыцця :)
Справа ў тым, што ў беларускай мэблевай індустрыі цалкам не развіты сучасны кірунак. Ствараючы дызайн-праекты інтэр'еру, мы часта выкарыстоўваем мінімалістычную, сучасную, часам брутальную, у стылі лофт, мэблю ад еўрапейскіх вытворцаў. Але нам бы вельмі хацелася, каб мэблю такога тыпу выраблялі ў Мінску, пад нашым беларускім брэндам. Каб яна адпавядала ўсім сучасным сусветным трэндам мэблевага дызайну і насіла адметную самабытнасць беларускай культуры. І раз ніхто за гэтую справу не бярэцца, мы вырашылі ўзяць усё на сябе. Наш брэнд мэблі атрымаў назву BY furniture.
Стварэнне асвятляльных прыбораў - гэта адмысловая задача, якая патрабуе спецыяльных ведаў і ўменняў. Ствараючы свяцільні, мы кансультуемся з мноствам партнёраў, якія з’яўляюцца экспертамі ў гэтай галіне.
Нашы архітэктары і дызайнеры імкнуцца ўжываць простыя і зразумелыя формы лямпаў у спалучэнні з сучасным святлодыёдным начыннем.
У гэтым раздзеле Вы зможаце падабраць для сябе мяккую мэблю. Мы выкарыстоўваем металічныя і драўляныя каркасы, рассоўныя і модульныя сістэмы, розныя тыпы напаўняльнікаў і самыя разнастайныя тканіны. Адсюль і вялікая разнастайнасць дызайну і функцыянальнага прызначэння мяккай мэблі.
Мы спадзяемся, што тут кожны знойдзе сабе што-небудзь па гусце.
Крэсла — адзін з самых цікавых прадметаў мэблі, з пункту гледжання магчымасцяў для творчасці. У свеце існуе вялікая колькасць крэслаў рознага дызайну. Прыдумаць сваё унікальнае, не падобнае ні на што крэсла — надзвычай складаная задача. Тым не менш, мы актыўна працуем над яе рашэннем.
Пераходзьце ў раздзел і ацаніце розныя па дызайну і прызначэнню крэслы і зэдлікі брэнда BY furniture.
У гэтым раздзеле можна падабраць сабе пісьмовыя і часопісныя сталы. Мы выкарыстоўваем розныя матэрыялы стальніцы пачынаючы з апрацаванай фанеры і заканчваючы натуральным камянём і шліфаваным бетонам. Ножкі таксама самыя розныя па форме і матэрыялу выканання.
Гэтак жа тут можна знайсці рашэнні працоўных сталоў і ресепшэнаў для грамадскіх і арт-прастораў.
У людзей ёсць натуральная патрэба ў захоўванні рэчаў. У гэтым раздзеле можна ўбачыць рознага выгляду сістэмы захоўвання: стэлажы, камоды, паліцы, модульныя сістэмы.
Праектуючы корпусную мэблю, мы імкнемся выкарыстаць недарагія і якасныя матэрыялы і стварыць унікальны вобраз з выразнай ідэяй. У той жа час, вельмі важнае значэнне мы надаём фурнітуры, якая выкарыстоўваецца ў нашай корпуснай мэблі.